«Серебряная свадьба» ў «Night Star»

У нядзелю ў сталічным клюбе «Night Star» прайшоў канцэрт гурта «Серебряная свадьба». Гледачы ў чарговы раз прынялі вялізарную дозу гарадзкога шансону і неверагоднага пазытыву ад «СС», пагулялі ў балёнікі, запускалі самалёцікі, засьпявалі «Je ne regrette rien» Эдыт Піаф, шукалі падаруначкі ад Бені, цалаваліся з Эмануілам Кантам, частаваліся апельсінавымі коркамі, захапляліся кранальным стрыптызам і слухалі, слухалі, слухалі… ­

Беня – жанчына-сьвята. Шчырая, таленавітая, багемная. Безьліч эмоцыяў, томная загадкавасьць – актрыса.

Музыканты разумеюць адзін аднаго бяз словаў. У банджо Зьмітра і баяна Ягора даўнія сяброўскія адносіны.

Доўга спрабавалі зразумець, што ж такое навісае над нашымі галовамі. Сышліся на думцы, што Паветраны Шар.

Нязьменная атрыбутыка “Серебряной свадьбы” – гармонька, валізы, бутэлечкі з чымсьці загадкавым.

На пачатку мінулага стагодзьдзя Беня лёгка б магла быць гаспадыняй багемнага салёну – ёй прысьвячалі б свае лепшыя вершы паэты-авангардысты. “ У нас ёсьць надрыў, характэрны Срэбнаму веку, і радасьць, характэрная вясельлю,” – адзначыла неяк Бенечка.

Падчас выкананьня песьні “Обидел” перад сцэнаю два мужчыны заклапочана пачалі чытаць газэту – такім флэш-мобам яны дэманстравалі сваю абыякавасьць да лёсу гераіні.

А справа ад сцэны можна было назіраць за тым, як маленькая прыгожая дзяўчынка ў какетлівым капялюшыку засяроджана дзьме мыльныя бурбалкі. Гэта Ўльяна, дачка Бені.

А вось на гарбатку некаторым пашанцавала – тым, хто знайшоў падаруначак ад СС. Галоўнае – на пакеціку быў напісаны мэйл Бені.

Беня цудоўна грае на гармоні.

Беня цудоўна грае на гармоні.

А таксама таньчыць на крэсьле і па чарзе губляе дэталі свайго інтымнага гардэроба – чырвонага станіка (ён адпраўляецца на бубны да Арцёма) і знакамітых чырвоных майткаў у белы гарошак.

Кветкі для сьпявачкі

Кветкі для сьпявачкі

In 0.0051 seconds.