Новы сэзон у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адчыніўся яркім праектам мастачкі Жанны Капусьнікавай «ДА.О». «Я ажно завішчала!» — такія былі першыя ўражаньні ад убачанай сэрыі партрэтаў у арт-дырэктаркі галерэі Ганны Чыстасердавай. Мастачка за месяц з хвосьцікам, літаральна зачыніўшыся ў майстэрні, напісала сэрыю сюрпрызаў — партрэтаў вядомых менчукоў, натхненьнем да якіх сталі аватаркі ў facebook. Пазнаць сябе на прэзэнтацыі «таямнічага і радаснага» праекту пасьпяшаліся героі партрэтаў: ад мастака Ўладзіміра Цэсьлера да саміх супрацоўніц «Ў». Было цесна. Падрабязьней — у рэпартажы Аватары беларусаў з facebook — маслам на палотнах.