«Аўторкі добрых людзей»: адкрыцьцё сэзону 2009!
13 студзеня актыўныя наведвальнікі Generation.bY, кам’юніці ці проста групіроўка адчынілі новы сэзон сталай традыцыі афлайнаў сайту — «Аўторкі добрых людзей». У новы сэзон з новым месцам збору! Наша шумная кампанія наведалася ў «Пінту» ля менскага парку Дзяржынскага.
Файныя людзі, смачнейшае піва Бівэр — і посьпех імпрэзы гарантаваны:)
Абмеркаваньне аўторкаў, дамовы наступных сустрэчаў — традыцыйна ў форуме Generation.bY. Камэнтуем, не ціхарымся! А што да далучэньня да аўторкаў, то я так скажу: лепш адзін раз прыйсьці, чым год чытаць форум і набірацца сьмеласьці.
Аўтары фота: Юра Сідун, Воля Кузьміч і Воля Дудко.