Не-канфэрэнцыя BlogCamp у Кіеве 13-14 кастрычніка
Прэзэнтацыі на BlogCamp адбываліся ў чатырох залях адначасова. Гэта спортзаля.
Максон Пугоўскі, галоўны рэдактар часопіса InternetUA і адзін з арганізатараў не-канфэрэнцыі, робіць прэзэнтацыю напрацовак да Кодэкса этыкі блогера.
Вядомы ўкраінскі журналіст Віталь Мароз пра онлайн-журналістыку ў прэзэнтацыі «Забіць у сабе журналіста ці блогі як Інстытут журналістыкі сучаснай эпохі».
Wi-Fi працаваў на ўсёй тэрыторыі блогкэмпа. Тут заля, дзе можна проста працаваць у інтэрнэце.
Блогеры на не-канфэрэнцыі актыўна падбіваліся на спантанныя флэшмобы. Раздача лішніх абедаў на вуліцы прайшла зь вялікім посьпехам.
Расклад і дошка абвестак у лепшых традыцыях сацыяльнай сеткі. Адзначалі свае прэзэнтацыі, выкладалі фоткі і «камэнты» многія.
Актавая заля і падвядзеньне вынікаў. Хутка блогкэмпы чакаюцца і ў іншых краінах, прадстаўленых на не-канфэрэнцыі.