Наваполацкія студэнты даведваюцца пра свае правы
25 сьнежня наваполацкія студэнты ўдзельнічалі ў сэмінары па правох студэнтаў з удзелам юрыстаў з наваполацкай філіі правабарончага цэнтру "Вясна". Асноўнай мэтай сэмінара было абмеркаваць, зь якімі праблемамі і парушэньнямі правоў сустракаюцца наваполацкія студэнты і дапамагчы ім у вырашэньні гэтых праблем.
Падчас сэмінара моладзь падзялілася на 2 групы - мясцовыя студэнты – яны вызначалі, зь якімі праблемамі і парушэньнямі правоў сутыкаюцца студэнты пры навучаньні і студэнты зь інтэрнатаў, якія вызначалі праблемы і парушэньні, зь якімі яны сутыкнуліся падчас жыцьця ў інтэрнатах.
Пасьля вызначэньня праблемаў і парушэньняў студэнцкіх правоў моладзі распавялі пра нарматыўна-прававыя акты (НПА), якія рэгулююць працэс іх навучаньня і пражываньня ў інтэрнатах, правы і абавязкі студэнтаў, адміністрацыі ўнівэрсытэта, адміністрацыі інтэрнатаў і як ужываць пералічаныя НПА, сутыкнуўшыся з парушэньнямі. Увесь працэс навучаньня праходзіў па інтэрактыўнай мэтодзе, якая вельмі спадабалася студэнтам, частка зь якіх упершыню ўдзельнічала ў такога роду сэмінары.
Мэрапрыемства адбывалася для сябраў наваполацкай суполкі Задзіночаньня Белалускіх Студэнтаў у межах праграмы Наваполацкай філіі Праваабарончага цэнтра “Вясна" “Разьвіцьцё праваабарончай дзейнасьці Наваполацка, Полацка і рэгіёна” у рамках “Школы правоў”.
Аляксей Лукашэвіч, Наваполацак

Каментары праз FACEBOOK