Студэнта адлічылі за... посьпехі ў навучаньні

У МПДУ (пэдагагічны ўнівэрсытэт у Расеі) выключаны студэнт 4-га курса сацыялягічнага факультэта Максім Лабрадорскі. Прычына выключэньня - фэнамэнальныя посьпехі ў навучаньні. "Ён проста дыскрэдытуе нас у вачох студэнтаў", - заявілі выкладчыкі. З моманту паступленьня ў гэтую ВНУ Максім не прапусьціў ніводнага занятку, наведваў усе курсы па выбару й дэманстраваў выдатнейшыя веды па ўсіх профільных і няпрофільных дысцыплінах, піша "Собкор".

"Лабрадорскі не даваў нармалёва вучыцца іншым студэнтам, паколькі ягоныя адказы займалі ўсе заняткі цалкам. Апроч таго, ягоныя веды значна большыя, чым у вялікай колькасьці выкладчыкаў нашай ВНУ. Яму няма сэнсу вучыцца ў нас", - заявіла дэкан сацыялягічнага факультэта.

Тыдзень таму маладая выкладчыца была ў эпілептычным прыпадку зьвезеная брыгадай хуткай дапамогі адразу з унівэрсытэта. Лабрадорскі на працягу ўсёй лекцыі ўказваў ёй на недакладнасьці ў выкладаньні матэрыялу, і дапаўняў лекцыю дробнымі падрябязнасьцямі.

Мінулым летам пры здачы курсавой працы на тэму "Квазідыспэрсійныя асаблівасьці омнібусных макрадасьдедваньняў у другой палове XIX стагодзьдзя" выкладчыкі наўпрост ня здолелі задаць яму ніводнага пытаньня, паколькі ніхто не валодаў тэмаў у дастатковым аб'ёме.

Пакуль невядома, у якой ВНУ Максім працягне сваё навучаньне.
andrius 00:00, 26/12/2003
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0393 seconds.