Былы студэнт падмануў банк на 6 тысячаў USD.

Праваахоўцамі Севастопалю затрыманы 23-гадовы студэнт-недавука, што зьняў са свайго рахунку ў банку 32 тыс. 700 грыўняў (6 тыс. у.а.) – у той час, як лішка грошаў на ім складала ўсяго толькі 10 грыўняў (1,7 USD). Ажыцьцявіць “апэрацыю” маладому Астапу Бэндэру дапамагла заўважаная ім недарэчнасьць у арганізацыі працы банку. Улетку мінулага году ўзгаданы севастопалец быў адлічаны з другога курсу ВНУ за непасьпяховасьць і пасьпеў паспрабаваць сябе на ніве прадпрымальніцтва. Ён зайшоў у банк, запоўніў квітанцыю ў сваёй чэкавай кніжцы на суму дзесяць грыўняў, заверыў яе подпісамі бугальтара і кантралёра, але далей накіраваўся не ў касу, а дахаты. Дома прадпрымальнік вырваў квітанцыю і запоўніў новую, на суму 32 тыс. 700 грн., а подпісы бугальтара і кантралёра падрабіў, выкарыстоўваючы ўзоры, здабытыя ім.

На наступны дзень махляр пайшоў у банк і накіраваўся да касы. Касірка прыняла квітанцыю і пачала адлічваць грошы. “Апэрацыя” ледзь не сарвалася, паколькі яго заўважыла бугальтарка, якая вырашыла ўдакладніць, чаму кліент не атрымаў грошы ўчора. Аднак студэнт здолеў адвесьці ўвагу супрацоўніцы банку, атрымаў усю суму і бесперашкодна пакінуў фінансавую ўстанову, пасьля чаго зьнік у невядомым кірунку. Як высьветлілася пазьней, паўтары гады студэнт-недавука адгульваўся ў Кыіве. А затрыманы быў у родным горадзе, куды, як ён патлумачыў, вярнуўся адпачыць.

Зараз былому студэнту прад’яўленае абвінавачаньне. Па самых сьціплых падліках у турме яму прыйдзецца правесьці ня меньш за 8 гадоў.
andrius 00:00, 24/12/2003
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5122 seconds.