Студэнцкія пратэсты ў Непале

У Катманду (Непал) у панядзелак адбыліся масавыя сутычкі паміж паліцыяй і студэнтамі, якія патрабавалі вызваліць трох лідэраў студэнцкага руху.
Лідэры непальскага студэнцкага зьвязу былі арыштаваныя ў мінулы аўторак, 16 сьнежня, за скандаваньне антыманархічных лёзунгаў. Усім траім пагражае зьняволеньне тэрмінам да трох гадоў. Паліцыя справакавала студэнтаў і прымяніла сілу для разгону дэманстрантаў пасьля таго (па дадзеных паліцыі), як яны закідалі камянямі ўрадавыя і грамадзкія будынкі, падпалілі некалькі машынаў дзяржаўных чыноўнікаў і склалі барыкады на дарогах, перашкодзіўшы руху транспарту.

У дадзены момант сытуацыя ў непальскай сталіцы знаходзіцца пад кантролем уладаў.

Воля Кузьміч
tarka 00:00, 22/12/2003
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0586 seconds.