Студэнтаў-тэолягаў 26 красавіка звозяць зь Менску

Студэнтаў факультэту тэалёгіі БДУ 26 красавіка ў 8:30 арганізавана вязуць у Нясьвіж саджаць дрэвы. У Менск студэнты вернуцца толькі позна ўвечары. Цікава, што зараз у праваслаўных ідзе так званая "сьвятая сядніца" - велікодны тыдзень, калі саджаць нічога нельга. Дзіўна, што студэнтаў-тэолягаў, нягледзячы на праваслаўныя традыцыі, прымушаюць працаваць 26 красавіка.

Адміністрацыя факультэту папярэдзіла студэнтаў, што выезд абавязковы. Кожны, хто не паедзе на пасадку дрэваў, будзе змушаны пісаць тлумачальную запіску аб прычыне сваёй няяўкі.

Студэнты мяркуюць, што такі раптоўны выезд зьвязаны з Чарнобыльскім шляхам, які традыцыйна адбываецца 26 красавіка ў Менску.

Вядомыя выпадкі ціску на студэнтаў тэалягічнага факультэту пасьля акцыяў 19-25 сакавіка. Многія студэнты былі затрыманыя, а адзін зь іх, Віталь Анушкевіч, быў адлічаны з унівэрсытэту. Многіх выклікаюць да кіраўніцтва факультэту і прымушаюць пісаць распіскі аб тым, што яны ня будуць удзельнічаць у акцыях апазыцыі.

tarka 17:30, 25/04/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1163 seconds.