Учора, 17 сьнежня, быў жорстка зьбіты новы рэктар БДУ
Учора ўвечары побач з пад'ездам ўласнага дома быў зьбіты рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта Васіль Стражаў (былы міністар адукацыі). Упраўленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС паведамляе, што, па папярэдніх дадзеных, нападаўшых было два. Вядзецца сьледзтва. Стражаў каля 20-ці гадзінаў зьвярнуўся ў пункт аховы правапарадка па вуліцы Мележа, 4 Савецкага РАУС Менска. Ён паведаміў, што нападаўшыя гвалтоўна завалодалі яго мабільным тэлефонам і зьніклі.
У гэты дзень ў Менску Аляксандар Лукашэнка сустракаўся з прадстаўнікамі творчай інтэлегенцыі, дзе прысутнічаў і Васіль Стражаў.
Юра Сідун
Юра Сідун
Каментары праз FACEBOOK