Ленін забіў студэнта

У свой апошні дзень народзінаў студэнт Шушынскага сельскагаспадарчага каледжу (Расея) Павал Кебераў і падумаць ня мог, што лідэр камуністычнага мінулага Ўладзімір Ленін стане прычынай ягонай сьмерці.

Свой дзень народзінаў Павал адзначаў у коле сяброў ды зь півам у інтэрнаце. Калі ж піва скончылася ды было ўжо больш за дванаццаць гадзінаў ночы, кампанія рушыла на вуліцу.

Па дарозе яны спыніліся ля 6-мэтровага Леніна, што стаяў у двары тэхнікума. У галаву студэнту прыйшла думка залезьці на помнік ды сфатаграфавацца на памяць. Але залезьці, канешне, было ня так і проста. Студэнт жа не разгубіўся і з разгону скокнуў на пастамэнт, пасьля чаго падскочыў ды павіс на руцэ Ільліча. Ад гэтага помнік проста разваліўся напалову... Павал рухнул з 4-мэтровай вышыні, а зьверху яго прычавіла кавалкамі помніка. Як аказалася, помнік быў пусты ўнутры, з таўшчынёю сьценак усяго 5 см. Аднак, як падлічылі экспэрты, помнік абваліў на студэнта ня меней цэнтнеру гіпса зь іржавай арматурай.

У Беларусі ж ледзь ня кожны горад дагэтуль мае свайго Леніна, а то й некалькі помнікаў у яго гонар. Таму раю беларускім студэнтам усё ж не рызыкаваць. Адрэналіну можна пашукаць і ў іншых месцах. Тым болей, у нашай краіне прыгодаў на сваю галаву можна знайсьці дзе заўгодна.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4763 seconds.