ESIB выказвае падтрымку зьняволеным студэнтам Беларусі

ESIB заклікае Эўрапейскія ўрады прыняць меры адносна незаконных арыштаў і ганебнай сытуацыі ў Беларусі.

У цэнтры ўвагі ESIB -  сытуацыя, якая склалася ў  Беларусі пасьля прэзідэнцкіх выбараў. Арганізацыя паведамляе пра 10-дзённае зьняволеньне сябра выканаўчага камітэту ESIB Тацяны Хома, а таксама Вольгі Кузьміч і арышты астатніх затрыманых падчас мірнай акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы. ESIB жорстка асуджае гэтыя недэмакратычныя дзеяньні і расцэньвае іх як акт непасрэднага парушэньня правоў чалавека.

ESIB заклікае ўрады ўсіх эўрапейскіх краінаў выразіць сваё меркаваньне адносна гэтых падзеяў у Беларусі.  Беларускі народ доўгі час пакутаваў, выказваючы свой голас ва ўмовах дыктатуры Лукашэнка. Такая сытуацыя непрымальная ні для якой дэмакратычнай эўрапейскай краіны. ESIB заклікае краіны Эўропы да канкрэтных дзеяньняў з гэтай нагоды і лічыць справядлівым увядзеньне санкцыяў у дачыненьні да афіцыйных асобаў, якія так груба праігнаравалі Правы Чалавека на Беларусі.

ESIB таксама пабуджае ўрады эўрапейскіх краінаў даведацца пра стан вышэйпамянутых зьняволенных і паўплываць на беларускія афіцыйныя ворганы, каб іх утрыманьне і вызваленьне затрыманных не пагражала іх жыцьцю і стану здароўя.

ESIB яшчэ раз абяцае сваю дапамогу беларускім студэнтам і заклікае эўрапейскіх студэнтаў падтрымаць беларускіх студэнтаў у іх цяжкім становішчы.

ESIB будзе пільна адсочваць сытуацыю з Тацянай, Вольгай і астатнімі асуджанымі, а таксама студэнтамі, якія зьвярнуцца ў ESIB пасьля выключэньняў з унівэрсітэтаў па палітычных прычынаў. ESIB будзе каардынаваць свае дзеяньні з іншымі студэнцкімі зьвязамі і эўрапейскім партнэрамі, каб праінфармаваць аб гэтых падзеях і выклікаць рэакцыю эўрапейскіх урадаў.

Baj 17:27, 28/03/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0604 seconds.