Студэнтаў і настаўнікаў прымушаюць пікетаваць амбасады краінаў Эўразьвяза

Настаўнікаў менскіх школаў прымусова накіроўваюць пікетаваць амбасады краінаў Эўразьвяза. "Радыё Свабода" паведаміла, што ў студэнтаў Унівэрсытэта фізічнай культуры, згодна загада рэктара, адмянілі заняткі, а маладых людзей накіравалі да амбасады Францыі - пікетаваць супраць палітыкі Эўразьвяза ў адносінах да беларускага рэжыма. ­

Учора падобныя акцыі прайшлі таксама каля некаторых амбасадаў краінаў ЭЗ. Удзел у іх прынялі члены пралукашэнцкага Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ).

Baj 14:42, 27/03/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4582 seconds.