“Трымаю пальцы крыжыкам!..”
Актывісты студэнцкага руху ў Чэхіі напрыканцы 80-х узгадваюць Аксамітную рэвалюцыю. Студэнцкі актывіст 1989 года Вашэк Бартушэк адказаў studenty.by на пытаньні пра ўдзел студэнтаў у Аксамітнай рэвалюцыі і выказаў падтрымку беларускім студэнтам, якія выступаюць за дэмакратычныя зьмены ў Беларусі.
В.Д.: Як вы ацэньваеце ролю студэнтаў у Аксамітавай рэвалюцыі?
В.Б.: Канешне ж, як выключную. Таму што мы, студэнты, пачалі страйкі, а пасьля і ўсе астатнія.
16 лістапада разагналі нашую дэманстрацыю, пабілі шмат чалавек. На наступныя дні былі запланаваныя далейшыя дэманстрацыі, але мы баяліся, што будуць страляць. У той час к Празе было падцягнута пэўная колькасьць транспарцёраў, была вялікая колькасьць жаўнераў па ўсім горадзе. Вырашаючай для перамогі стала акцыя пратэсту 18 лістапада.
В.Д.: Вашыя пажаданьні беларускім студэнтам зараз перад выбарамі?
В.Б.: Трымаю пальцы крыжыкам. Жадаю посьпехаў!
Мы ў той момант (лістапад 1989 году) проста зразумелі, што гэта нашая краіна і што нам тут жыць і самім выбіраць. Зразумелі, што не Буш (старэйшы) ці Гарбачоў вырышаюць лёс нашай краіны, але менавіта мы!
Воля Дудко, studenty.by
Чэхія
Чакайце ў хуткім часе на studenty.by падрабязнага артыкулу пра ролю студэнтаў у Аксамітнай рэвалюцыі.