Выключаныя студэнты пэдунівэрсытэту зладзілі акцыю пратэсту

Сеньня адбылася акцыя, зладжаная выключанымі студэнтамі пэдунівэрсытэту Людай Асіпенка і Алесем Карцелем. Нагадаем, што яны былі адлічаныя 14 сакавіка за "сістэматычнае парушэньне вучэбнай дысцыпліны і правілаў унутранага распарадку". 

Па словах Люды, студэнцкая акцыя прайшла не ў заплянаваным выглядзе, таму што каля будынку ўнівэрсытэту сёньня ўвесь дзень было шмат міліцыянтаў. Плянавался, што ўсе салідарныя з адлічанымі студэнтамі маладыя людзі будуць стаяць пад будынкам унівэрсытэту ў майках за надпісамі “БДПУ выключае лепшых” і “Хто наступны?”.

Зараз мы ўжо ведаем, хто стаў наступным, –  адзначыла Люда Асіпенка, – ім стаў няпоўнагадовы першакурсьнік Рыгор Шкурынаў. У выніку каля 40 чалавек падыйшлі ў БДПУ у знак салідарнасьці з былымі студэнтамі. Выказвалася шмат словаў у падтрымку. Студэнты вераць у перамогу і ў несправядлівасьць свайго выключэньня. Сёньня ў студэнтаў разрываюцца тэлефоны, Люда атрымала каля 100 смс-паведамленьняў ў знак сваёй падтрымкі.

Таксама нельга не адзначыць і пра другую ініцыятыву студэнтаў-танкістаў: на мінулай прэс-канферэнцыі, якая адбылася ўчора, журналістамі былі распаўсюджаныя нумары дэканаў і рэктару, якія прымалі рашэньне выключыць сваіх студэнтаў. Абураныя і салідарныя з сябрамі студэнты тэлефанавалі кіраўніцтву, выказвалі сваю незадаволенасьць і таксама слалі смс-паведамленьні са скаргамі на імя ўладальнікаў тэлефонаў. “Сёньня наш дэкан, напэўна, адчуў сябе зоркай,” – зазначыла Люда.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4787 seconds.