Міністэрства адукацыі Беларусі зацьвердзіла новыя правілы прыёму ў вну
Зь яго словаў, для паступленьня ў вну ў 2004г. уведзены абавязковы ўступны іспыт па беларускай ці расейскай мовам (па выбару). 30 траўня 2004г. пройдзе іспыт па беларускай мове, 6 чэрвеня па расейскай. 13 чэрвеня - рэзэрвовы дзень для тых, хто з паважных прычынаў ня змог прыйсьці ў прызначаныя дні, перадае "Саюз-інфо".
Два іншыя ўступныя іспыты абітурыенты будуць здаваць па профілю абранай спэцыяльнасьці. З гэтай мэтай спэцыяльнасьці падзеленыя па групах, кожнай зь якой будуць адпавядаць пэўныя іспыты, аднолькавыя ва ўсіх вну, сказаў міністар.
Па інфармацыі міністра зараз у Беларусі працуюць 43 дзяржаўных і 14 прыватных вну. Набор у вну вядзецца па 150 спэцыяльнасьцях, што забясьпечвае патрэбы дзяржавы ў спэцыялістах з вышэйшай адукацыяй, сказаў А. Радзькоў.