У Рэчыцы датэрмінова галасуюць студэнты пэдкаледжу

У Рэчыцы на Студэнцкім выбарчым участку №22 сёньня датэрмінова галасавалі студэнты мясцовага пэдагагічнага каледжу.

Як паведаміў Радыё Свабода рэчыцкі актывіст каманды Казуліна Леанід Невар, тут “выкладчыца каледжу а 12-й гадзіне прывяла цэлую групу студэнтаў з 18 чалавек, якія і прагаласавалі”. Актывіст лічыць, што гэтая ўстаноўка зыходзіць ад кіраўніцтва навучальнай установы.

21:00, 14/03/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4554 seconds.