ESIB на сустрэчы Генэральнага Дырэктарату Эўразьвязу

Эўрапейскі студэнцкі зьвяз ESIB прыняў удзел у сустрэчы Генэральнага Дырэктарату па вышэйшай адукацыі краін-сябраў Эўразьвязу, новых сябраў ЭЗ, краінаў-кандыдатак на ўступленьне ў ЭЗ і краінаў Паўднёвай і Ўсходняй Эўропы, якая адбываецца кожныя паўгады. Сустрэча праходзіла з 30 лістапада па 2 сьнежня ў Венэцыі. ESIB прадстаўлялі Ваня Івошэвіч і Ёган Алмквіст з Выканаўчага Камітэту. Ёган зрабіў прамову пра цяперашнія пляны ESIB і рэакцыю на абмеркаваньні па інтэрнацыяналізацыі ВНУ, звярнуўшы ўвагу на пазыцыю ESIBу адносна студэнцкай мабільнасьці і роўнасьці, а таксама адносна неабходнасьці далучэньня ўсходнеэўрапейскіх краінаў да ўсіх дыскусіяў і працэсаў. Нагадаем, што Беларусь у ESIB прадстаўляе арганізацыя Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў, якая такім чынам таксама ўдзельнічае ў абмеркаваньнях дадзеных пытаньняў і можа ўплываць на пазыцыю студэнтаў усёй Эўропы наагул.

Зьміцер Казлоўскі
Zmitrok 00:00, 06/12/2003
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3191 seconds.