У БДПУ галасуюць за новую сымболіку ўнівэрсытэта

Cа сьнежня ў БДПУ імя М. Танка пачалося галасаваньне за новую сымболіку ўнівэрсытэта. Кожны можа пакінуць свой голас (і студэнт, і дэкан, і просты мінак ці турыст з Папуа Новай Гвінэі) - нібыта поўная дэмакратыя. Прапануецца каля паўсотні варыянтаў гербу. Студэнты актыўна ўдзельнічаюць ў галасаваньні, кожны па тры-чатыры разы падыходзіць і кідае паперкі, павыдзіраныя са сваіх сшыткаў. Кожны мае права пазначыць тры варыянты. Урна для галасаваньня стаіць ў холе.
Васіль Лепеш
@ptymist 00:00, 05/12/2003
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1028 seconds.