Беларусь плянуе павялічваць набор кітайскіх студэнтаў
У бліжэйшыя 5 год у Беларусі плянуецца павялічыць на 4 тысячы колькасьць навучэнцаў з Кітаю. Аб гэтым паведаміў 20 лютага амбасадар Беларусі Анатоль Харлап на прэзэнтацыі ВНУ краінаў, якія падтрымліваюць сувязі з КНР. Яна праходзіла ў амбасадзе Беларусі ў Пекіне.
На дадзены момант у беларускіх ВНУ навучаеца калі 1000 кітайцаў. Па словах абмасадара, у 2006-2007 гадах гэтую колькасьць плянуецца павялічыць удвая, а за 5 год давесьці да 5 тысячаў чалавек.
Плата за навучаньне ў Беларусі складае толькі 20 тысяч юанэй у год, паведаміла на прэзэнтацыі кіраўніца цэнтру міжнародных абменаў у галіне адукацыі правінцыі Хэбэй Лі Лі. Гэта ніжэй, чым у Эўропе, ЗША, Японіі, а таксама Расеі.
Каментары праз FACEBOOK