Студэнтам "саюзнага" ўнівэрсытэта не выплочваюць стыпэндыю
Ужо тры месяцы 125 студэнтаў Беларуска-расейскага ўнівэсытэта (што ў Магілёве) жывуць без стыпэндыі. Раней яны жылі ад сэсіі да сэсіі - цяпер ад стыпэндыі да стыпэндыі. А першакурсьнікам стыпэндыя не выплочвалася дагэтуль ніводнага разу.
Але гэта датычыць толькі тых 125-ці студэнтаў, што навучаюцца за кошт расейскага бюджэта. На пяць такіх навучэнцаў прыпадае толькі адзін грамадзянін Расеі, астатнія - беларусы.
За кошт расейскага боку магілёўскія студэнты навучаюцца дзякуючы двухбаковаму пагадненьню аб супрацоўніцтве ў галіне навукі, культуры і адукацыі. Акрамя таго, у Расеі ёсьць яшчэ тры сумесных унівэрсытэта: з Кыргыстанам, Таджыкістанам і Арменіяй. Якая сытуацыя зь іх фінансаваньнем нам невядома, але выдае на тое, што расейскі бюжэт усё ж ня здольны пацягнуць усе амбіцыі Расеі на ўплыў у постсавецкай прасторы.
Афіцыйнае тлумачэньне гэтай сытуацыі прагучала ад рэктара Беларуска-расейскага ўнівэрсытэта Ігара Сазонава, які павеміў АНТ, што ў Расеі былі зьвярстаныя ўсе артыкулы выдаткаў на адукацыю ў той момант, калі ствараўся ўнівэрсытэт.
Кажуць нібыта гэтае пытаньне будзе адмыслова разглядацца на сустрэчы міністэрстваў адукацыі дзьвух краінаў. Па словах рэктара ўнівэрсытэта, папярэдняя дамоўленасьць быццам бы дасягнутая і справа вырашыцца на працягу 2 тыдняў. Студэнты чакаюць...

Каментары праз FACEBOOK