За выбарамі ў Львове будуць сачыць студэнты

Студэнты Львова (Украіна) зноў пайшлі ў падпольле. Студэнцкая ініцыятыва "Думай сам!" пачала назіраньне за выбарамі мэра Львова ў якасьці нябачнага і незалежнага арбітра, узяўшы на ўзбраеньне напрацоўкі незалежных грамадзкіх арганізацыяў з 2005 года і ўкраінскія партызанскія традыцыі.

На вуліцах горада зьявіліся вялікія чорныя налепкі з белым надпісам: "Асьцярожна, выбары! Думай сам!" Налепкі і ўлёткі распаўсюджваюць студэнты, якія аб'ядналіся пад лёзунгам "Думай сам!" Яны сцьвярджаюць, што не падтрымліваюць ніводнага з кандыдатаў і плянуюць расказваць праўду аб усіх, хто прэтэндуе на пасаду мэра Львова. "Мы будзем хадзіць за іх сьпінамі і будзем расказваць аб кожным іх кроку зараз і ў мінулым," - напісана на ўлётках.

Прэсавы сакратар кампаніі Галіна распавяла: "Фінансуюць нас бізнэсоўцы. Зусім розныя. Львоўскія бізнэсоўцы. Якія звычайна жадаюць застацца невядомымі, каб пра іх не ведалі", паведамляе voanews.com.

Інкогніта імкнуцца заставацца і самі студэнты, кажуць, што баяцца ціску з боку рэктаратаў. Для гэтага яны выкарыстоўваюць старыя партызанскія мэтады, будуючы кампанію па прынцыпу сэткі. Досьвед яны атрымалі надчас мінулых выбараў.

Baj 16:00, 20/02/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0057 seconds.