У Магілёве прайшоў "Адкрыты студэнцкі форум".

Удзельнікамі адкрытага студэнцкага форуму сталі магілёўскія студэнты, якія дагэтуль ніколі не займаліся грамадзкай працай. На двухдзённай імпрэзе працягвалася распрацоўка "Дэклярацыю правоў студэнтаў", пачатая на папярэдніх форумах. На думку арганізатараў — актывістаў Задзіночаньня беларускіх студэнтаў — сымбалічны дакумэнт павінен падштурхнуць моладзь да асэнсаваньня неабходнасьці адстойваньня і змаганьня за свае законныя правы і свабоды. Падчас форуму былі абмеркаваныя праблемы парушэньня правоў студэнтаў, мэханізмы абароны правоў. Як высьветлілася, адна з самых вялікіх праблемаў мясцовых студэнтаў — магчымасьць з боку выкладчыкаў аказваць уціск на навучэнцаў, што непадобныя да іншых ("нефармалаў"), а таксама сябраў НДА і партыяў.

Тым ня менш, у адносінах паміж грамадзка актыўнымі студэнтамі і адмінсітрацыямі ВНУ ўдзельнікі форуму вырашылі прытрымлівацца тактыкі супрацы, захаваўшы магымасьць крытыкаваць і абараняць свае прынцыпы.

Завершылася імпрэза стварэньнем ініцыятыўнай групы, якая зоймецца разьвіцьцём студэнцкага руху ў Магілёве. Наступнымі гарадамі-ўдзельнікамі адкрытых студэнцкіх форумаў стануць Баранавічы і Гомель.
Ільля Заранок
@ptymist 00:00, 04/12/2003
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.335 seconds.