На журфаку БДУ адбудзецца бацькоўскі сход

Факультэт журналістыкі БДУКіраўніцтва факультэту пачало рассылаць запрашэньні пасьля заканчэньня сэсіі.

Чуткі пра тое, што на факультэце мае адбыцца ўсеагульны бацькоўскі сход, хадзілі даўно, яшчэ падчас сэсіі. Але тады мала хто ў гэта верыў.

Чуткі аказаліся фактам: 12 лютага ў актавай залі факультэту зьбяруцца тыя, хто змог пабароць ў сабе зьдзіўленьне й вырашыў праверыць, як навучаюцца яго дзеці. “Дзіцячы садок нейкі, а не унівэрсытэт” – жартуюць студэнты. Але куратарам кожнай з груп было дадзенае заданьне даслаць запрашэньні бацькам ўсіх іншагародніх студэнтаў, а менскім – асабіста патэлефанаваць. Падчас вакацыяў куратары гэтым і займаліся. А ў пачатку ўжо новага сэмэстру яны ў прыватным парадку яшчэ раз нагадалі пра надыходзячае мерапрыемства.

Студэнты ўжо спаборнічаюць адзін з адным у распаўсюджаньні чутак на лік таго, што ж такое будуць казаць бацькам ужо дарослых дзяцей, шмат хто з якіх – ужо мае ўласных дзяцей. Афіцыйна мэта сходу гучыць “Родительское собрание по итогам зимней сессии». Але слаба верыцца ў тое, што сход будзе адбывацца ў «школьным» фармаце, дзе звычайна кажуць пра посьпехі і хібы кожнага з вучняў. Навошта кіраўніцтва журфаку вырашыла абраць такое «радыкальнае» рашэньне, і што яно плянуе сказаць дарослым людзям з розных куткоў Беларусі? Сачыце за навінамі…

Хмара Чос, studenty.by

Хмара Чос 22:13, 10/02/2006
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4026 seconds.