Студэнты ў Расеі напіліся вады з-пад крана і атруціліся

Шпіталізаваныя ў пэрыяд з 3 па 7 лютага з прыкметамі атручваньня студэнты сельскагаспадарчага тэхнікума Благавешчанска (РФ) пілі сырую ваду з-пад крана. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Дальнеўсходняга рэгіянальнага цэнтра МНС Расеі.

У інфэкцыйным шпіталі зараз знаходзяцца 17 студэнтаў, іх стан здавальняючы. Усе яны жылі на розных паверхах інтэрната, агульных прадуктаў яны ня мелі.

Першыя адзінкавыя выпадкі былі адзначаныя 3 лютага, аднак пацярпелыя за медычнай дапамогай не зьвярталіся.

Якая інфэкцыя сталася прычынай захворваньня студэнтаў, будзе вядома ў бліжэйшыя дні.

13:40, 07/02/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3473 seconds.