Іранскія студэнты разнесьлі амбасаду Даніі
Іранскія мусульмане, паспрабавалі паўтарыць вопыт сірыйскіх і лібанскіх адзінаверцаў і разграміць амбасаду Даніі, пасьля публікацыі карыкатураў на Мухамеда.
Каля 400 студэнтаў, якія ўваходзяць у адно зь мясцовых радыкальных ісламскіх аб'яднаньняў, сабраліся каля дацкай амбасады, разгарнулі плякаты з лёзунгамі, а пасьля пачалі закідваць будынак дыпмісіі камянямі і бутэлькамі з выбуховай сумесьсю.
У невялікай групы пратэстуючых атрымалася пералезьці праз плот амбасады. Але як толькі яны трапілі на ўнутраную тэрыторыю, зьявілася блізу ста паліцэйскіх. Яны й адсунулі студэнтаў за браму амбасады.
Пасьля гэтага дэманстрацыя працягнулася. Прадстаўнікі дацкай амбасады сказалі, што ўсё выглядала так, быццам паліцыя давала дэманстрантам выказаць сваё абурэньне, аднак пры гэтым сачыла, каб тыя не перагібалі.
Паводле www.afp.com