У Маскоўскім Дзяржаўным Унівэрсытэце пачалася эпідэмія невядомай хваробы, памёр адзін студэнт

Адміністрацыя МДУ хавае эпідэмію невядомай хваробы, што пачалася ў пачатку лістапада адначасова ў некалькіх інтэрнатах. 27 лістапада ад гэтай хваробы - па афіцыйнай вэрсіі, цяжкай формы запаленьня лёккіх - сканчаўся першакурсьнік факультэта вылічальнай матэматыкі і кібірнэтыкі. Пра гэта паведаміла расейская "Столичная вечерняя газета". У МДУ хаваюць як гэты факт, так і катастрафічнае становішча рэчаў, што склалася ў інтэрнатах. У студэнцкім аддзяленьні маскоўскай паліклінікі МДУ, карэспандэнту выданьня паведамілі толькі, што памерлы студэнт сам вінаваты, паколькі не зьвяртаўся да дактароў пры першых сымптомах і толькі ў апошні момант патэлефанаваў у хуткую дапамогу, але "было ўжо позна". Які дыягназ паставілі хвораму, ў паліклініцы казаць адмовіліся. Ад судэнтаў МДУ газэце стала вядома, што ў інфэкцыйнае аддзяленьне некалькіх маскоўскіх лякарняў у цяжкім стане паступілі ўжо дзесяць студэнтаў МДУ. Па іншых зьвесках, іх ужо болей 20. Асноўная частка захварэўшых пражывае ў інтэрнаце ФДС-7 на Ламаносаўскім праспэкте, 31/7.
@ptymist 00:00, 04/12/2003
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3494 seconds.