У Грузіі стварылі групу падтрымкі Балёнскага працэса

Стварэньне ў Грузіі Групы ў падтрымку Балёнскага працэса было ініцыянавана ў рамках Эўразійскага фонда й праекта Амэрыканскай агенцыі міжнарожнага разьвіцьця "Вышэйшую адукацыю ў эўрапейскую прастору".

У склад новаўтварэньня ўваходзяць прадстаўнікі інстытута грамадзянскага таварыства, Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, Тбіліскага дзяржаўнага медычнага ўнівэрсытэта й іншых грузінскіх ВНУ.

Мэтай Групы зьяўляецца ўкараненьне й папулярызацыя прынцыпаў Балёнскага працэса ў сыстэму вышэйшай адукацыі Грузіі, якая далучылася да яго ў 2005 годзе.

Baj 13:00, 03/02/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4494 seconds.