Студэнтку-дысыдэнтку вызвалілі перад візытам кітайскага прэм'ера ў ЗША

Дваццацітрохгадовая студэнтка Пэкінскага ўнівэрсытэта Ліу Дзі, арыштаваная ў лістападзе 2002 года за крытыку камуністычнай партыі Кітая ў інтэрнэце, была вызваленая пад заклад у пятніцу, паведамляе расейскі сайт grani.ru. Разам зь ёй вызвалілі двух іншых кібэрдысыдэнтаў. Паколькі палітвязняў у Кітаі скрайне рэдка выпускаюць пад заклад, гэта падзея расцэньваецца як па сутнасьці канчатковае вызваленьне вязьняў. Назіральнікі мяркуюць, што гэтае рашэньне кітайскіх праваахоўчых ворганаў непасрэдна зьвязанае з хуткім візытам кітайскага прэм'ера Вэнь Цзябао ў Злучаныя Штаты. Ліу была арыштаваная за крытычныя камэнтары датычныя арышту іншага інтэрнэт-дысыдэнта. За крытыку арышта самой Ліў Дзі быў арыштаваны дзяржаўны служачы Ду Даобін. Паводле арганізацыі "Рэпарцёры бязь межаў", за апошнія гады 36 чалавек былі арыштаваныя за публікаваньне ў інтэрнэце матэрыялаў з крытыкай уладаў. Арганізацыя сьцвярджае, што маніторынгам сэткавай дзейнасьці кітайцаў афіцыйна занятыя 30 тысячаў кітайскіх грамадзянаў.
@ptymist 00:00, 01/12/2003
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4515 seconds.