Уральскія ВНУ адмяняюць зімовую сэсію
ВНУ Екацерынбурга адмяняюць заняткі для студэнтаў у сувязі з маразамі, якія пануюць на Урале. Першай ВНУ, кіраўніцтва якой вырашылася на гэты крок, стала Уральская архітэктурна-мастацкая акадэмія.
Такія мэры прынятыя ў сувязі з частымі ў апошнія дні выпадкамі
абмаражэньня студэнтаў. Тэмпэратура паветра на Урале ў гэтыя дні сягае
ніжэй -25 градусаў па Цэльсію.
Як паведаміла карэспандэнту spravda.ru кіраўніцтва Уральскага
дзяржаўнага ўнівэрсытэта, у бліжэйшы час рэктарат, магчыма, прыме
аналягічнае рашэньне.
Каментары праз FACEBOOK