У Катманду студэнты выйшлі на акцыю пратэсту

У панядзелак, 19 сьнежня, у сталіцы Непала Катманду студэнты зладзілі акцыю пратэсту супраць забойства жаўнерам каралеўскага войска на мінулым тыдні больш за дзесяці мірных жыхароў.  

У дэманстрацыі, якая суправаджалася сутыкненьнямі з паліцыяй, прынялі ўдзел да тысячы чалавек паведаміў украінскі сайт www.korrespondent.net. Студэнты перакрылі некалькі цэнтральных вуліцаў Катманду, спрабуючы прыпыніць рух, а таксама закідвалі прадстаўнікоў праваахоўных органаў камянямі. 

У адказ паліцыя ўжыла сьлезацечны газ і дубінкі. Па дадзеным арганізатараў дэманстрацыі, у выніку былі параненыя некалькі студэнтаў.

Сяржук Семянюк 13:00, 21/12/2005
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.069 seconds.