Студэнты ЗША зьвязалі панчоху рэкордных памераў

У штаце Арканзас (ЗША) студэнты зьвязалі рэкордных памераў панчоху, якую, па народным павер'і, Санта-Клаўс на Раство напаўняе падарункамі.

Даўжыня чырвона-бела-зялёнай панчохі - амаль 17 метраў, а шырыня - больш за 7 мэтраў. Прадстаўнік Кнігі рэкордаў Гінэса ўжо афіцыйна засьведчыў, што зробленая студэнтамі панчоха - найвялікшая ў сьвеце.

Папярэдняе дасягненьне ў гэтай катэгорыі таксама было зарэгістраванае ў ЗША: у сьнежні 2004 года ў Тэхасе была зьвязаная панчоха даўжынёй больш за 12 метраў і шырынёй больш за 5 метраў. Для яе вырабу спатрэбілася 165 м воўны, некалькі дзясяткаў шпуляў нітак, больш 300 метраў тасьмы і 2 літра фарбавальніка. Тэхасскія студэнты вязалі яго амаль тры тыдні.

Baj 16:00, 09/12/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0045 seconds.