“РАБІ. СЯБЕ. САМ.”: СЯМЁРКА ЛІДЭРАЎ

З больш чым 600 чалавекаў у складзе 149 камандаў, якія за тыдзень зарэгістраваліся на афіцыйным сайце кампаніі “Рабі. Сябе. Сам.” (www.studumka.com) і ў “Комсомольской правде» в Белоруссии” ў якасьці патэнцыйных беларускіх сэлфмэйдаў, журы давялося выбіраць лепшых. 7 камандаў: менавіта нехта зь іх – “ХХХ-Мара», «Thought Podium, Подыюм Думкі», «Пі-Арт», «M1/М5”, “Францішак CREW”, «Магчыма ўсё», «Зробім час!» - праз два тыдні пачне здымаць відэа, рабіць аўдыё-ролік на тэму «Беларуская Мара вачыма маладых. Усё пойдзе па тваім сцэнары!». І яе ўдзельнікі стануць першымі беларускімі сэлфмэйдамі! “Тая колькасьць заявак, якая была пададзеная для ўдзелу ў кампаніі “Рабі. Сябе. Сам.” – сапраўдны шок для арганізатараў, - кажа адзін з каардынатараў праекту Мікола Шакель. – Але мы лішні раз ўпэўніліся: маладыя беларусы могуць і ўмеюць марыць. Прычым вялікая колькасьць выказаных мараў – гэта вельмі пэрспэктыўныя ў камэрцыйным пляне праекты. Што тычыцца выбару, дык журы адабрала можа не такія канкрэтныя, але адназначна вельмі крэатыўныя і па добраму вар’яцкія каманды.”
Менавіта адабраныя каманды-удзельніцы “self made-сямёркі” з гэтага панядзелка пойдуць на майстар-клясы, якія будуць праводзіць вядомыя менскія рэклямісты, дызайнэры, копірайтэры. Пасьля майстар-клясаў каманды мусяць напісаць сцэнар аўдыё-, відэа-ролікаў, якія і праславяць іх на ўсю Беларусь.
Што тычыцца астатніх удзельнікаў, якія не прайшлі па конкурсе, то, як кажа каардынатар кампаніі Сяргей Сахараў, “у іх самае цікавае наперадзе. Мы, безумоўна, ня будзем ім махаць ручкай, маўляў, “дзякуй за ўвагу”. Прапанова, якая рыхтуецца для астатніх 142 каманд, будзе ве-е-ельмі цікавай!..”
Што гэта за прапанова, арганізатары паведамяць ў сераду, 26 лістапада.
Пакуль жа пачынаецца галасаваньне за самую, на погляд карыстальнікаў байнэта і чытачоў “Комсомольской правды” в Белоруссии”, крэатыўную і пэрспэктыную каманду “Рабі. Сябе. Сам”.

Дадатковая інфармацыя – у каардынатараў кампаніі:
651 69 62 – Сяргей Сахараў,
632 62 34 – Мікола Шакель
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0628 seconds.