Невядомыя зьбілі рэктара Акадэміі мастацтваў

Невядомымі асобамі ў ноч зь нядзелі на панядзелак зьбіты рэктар Акадэміі мастацтваў Рычард Смольскі.

Як паведамілі карэспандэнту «Минск-Новости» ў упраўленьні унутраных справаў Фрунзэнскага раёна сталіцы, напад адбыўся ў пад'езьдзе дома, дзе жыве рэктар. Зь пераломам промневай косткі і чэрапна-мазгавой траўмай сярэдняга цяжару Смольскага даставілі ў Рэспубліканскую лякарню Упраўленьня справамі прэзыдэнта. Па факце нападу ўзбуджаная крымінальная справа. 

Юра Сідун 18:36, 01/12/2005
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3594 seconds.