У Маскве на несанкцыянаваным пікеце затрыманы 21 студэнт
У прэфэктуры Усходняй адміністратыўнай акругі Масквы ў аўторак адбыўся пікет студэнтаў МДТУ імя Баўмана. Студэнты пратэставалі супраць таго, каб частка памяшканьняў іх інтэрнатаў у раёне Ізмайлаўскага парку сталіцы Расеі здавалася ў арэнду.
Як паведамляе gazeta.ru, міліцыя пацьвердзіла гэту інфармацыю. Пікет быў несанкцыянаваны і ў выніку ён працягнуўся ўсяго 1 хвіліну, пасьля чаго 21 удзельнік акцыі быў затрыманы.
Каментары праз FACEBOOK