Беларускі Дзяржаўны Эканамічны Унівэрсытэт можа згубіць сваіх эўрапейскіх партнэраў з-за выключэньня Тацяны Хома

Ваня Івошавіч, Старшыня Рады ESIBЯк паведаміла studenty.by дзейная старшыня Esib Ваня Івошавіч: "Саюз нацыянальных студэнцкіх абяднаньняў Эўропы Esib зьвярнуўся да свайго партнэра Эўрапейскай асацыяцыі Ўнівэрсітэтаў, куды зараз уваходзіць Беларускі Дзяржаўны Эканамічны Унівэрсытэт. Узьнімаецца пытаньне пра перагляд сяброўства гэтага ўнівэрсытэту ў эўрапейскай арганізацыі. Таксама Esib зьвяртаецца да ўсіх замежных партнэраў БДЭУ з прапановай спыніць ўсе кантакты з гэтым унівэрсытэтам. 

Мы працягваем сачыць за сытуацыяй. Тацьцяна Хома зьбіраецца зьвяртацца з абскарджаньнем рашэньня аб яе выключэньне. Яно будзе пададзенае бліжэйшым часам у Міністэрства Адукацыі, а пасьля Тацяна будзе зьвяртацца ў суд.

Юра Сідун 15:25, 25/11/2005
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0558 seconds.