«РАБІ. СЯБЕ. САМ.»: больш за 400 удзельнікаў

432 чалавекі, якія зарэгістравалі 91 каманду, - такія папярэднія (на вечар чацьвера) вынікі рэгістрацыі ўдзельнікаў кампаніі «Рабі. Сябе. Сам.», якая на працягу тыдня праходзіла на сайце www.studumka.com і ў «Комсомольской правде» в Белоруссии».
Нагадаем, галоўная мэта кампаніі – знайсьці крэатыўных 16-25-гадовых юнакоў і дзяўчат, якія гатовыя зрабіць першы крок да вядомасьці. «Рабі. Сябе. Сам» - ня з рангу славутых рыэліты-шоў, - кажуць каардынатары кампаніі. – Гэта спроба прарэклямаваць пакаленьне 16-25-гадовых, дакладней, паказаць усёй Беларусі, як маладыя бачаць Беларускую Мару». Пачынаючы з наступнага панядзелка сем лепшых камандаў, адабраных журы зь ліку зарэгістраваных, прымуць удзел у майстар-клясах, якія будуць праводзіцца прафэсіяналамі у галіне рэклямы, PR, TV-, радыё-прадакшну. У выніку каманда-пераможца з дапамогай прафэсіяналаў створыць відэа-, аўдыё-ролікі і рэклямныя плякаты – сваё бачаньне Беларускай Мары – і сама здымецца ў іх.
Хто яны, каманды “цудоўнай сямёркі”, якія маюць усе шанцы празь месяц стаць вядомымі ўсёй краіне? Ужо ў панядзелак за іх можна будзе галасаваць на www.studumka.com, а з аўторка - у «Комсомольской правде» в Белоруссии».

Дадатковая інфармацыя:
GSM 651 69 62 – Сяргей Сахараў (каардынатар кампаніі),
GSM 632 62 34 – Мікола Шакель (каардынатар кампаніі)
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.245 seconds.