Украінскія студэнты “напісалі” канспэкт даўжынёю 300 мэтраў
Вырабам самага доўгага канспэкта ва Ўкраіне Міжнародны дзень студэнта адзначылі навучэнцы Львоўскай палітэхнікі. Старонкі, сьпісаныя ўласнаручна, склейваліся скотчам, што сымбалізуе адзінства навучэнцаў усіх дванаццаці факультэтаў.
За рэкорд Украіны спаборнічала ўся Палітэхніка, а факультэты дадаткова вызначалі чэмпіёна між сабою. Самымі спрытнымі апынуліся будучыя будаўнікі: іх агульны канспэкт быў даўжынёю 60 мэтраў, на яго склеваньне сышло тры дні. Агульная даўжыня ўнівэрсытэцкага канспэкта – 303 мэтра – ужо зафіксавана ў Кнізе рэкордаў Украіны.
Каментары праз FACEBOOK