У Эгіпце страйкуюць студэнты 16 унівэрсытэтаў
У Эгіпце прайшлі масавыя маніфэстацыі студэнтаў 16 унівэрсытэтаў краіны. Болей трох тысяч студэнтаў 14 унівэрсытэтаў у нядзелю правялі маніфэстацыю ў кампусе ісламскага унівэрсытэту Аль-Азхар у Каіры.
Яны выступалі супраць выключэньня ўладай з сьпісаў кандыдатаў у студэнцкія рады сваіх унівэрсытэтаў прадстаўнікоў ад апазыцыйных арганізацыяў. Студэнты дамагаліся абраньня кіраўніцтва ўнівэрсытэтаў, а не прызначэньня іх чыноўнікамі, і заклікалі спыніць дачыненьне органаў бясьпекі да студэнцкіх справаў.
Ува унівэрсытэтах гораду Асьюта на поўдні краіны й Мансуры на поўначы больш двух тысяч студэнтаў правялі дэманстрацыю з аналягічнымі патрабаваньнямі.
Раней ува унівэрсытэтах Айн Шамс, Каірськім і Аль-Азхар прайшлі маніфэстацыі пратэсту у зьвязку з забаронай пражываць у інтэрнатах студэнтам, якія прытрымліваюцца радыкальных рэлігійных поглядаў.