Красавіцкія канцэрт і лекцыя ад Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства

7 красавіка а 19.00 адбудзецца канцэрт гурта «Кудмень» на офісе РГА «Студэнцкае этнаграфчнае таварыства».

“КУДМЕНЬ” падзеліцца з сваёй адмысловай раскошай – любімымі старадаўнімі песнямі, сярод якіх бяседныя, лірычныя, вайсковыя. Таксама абяцаюць беларускую танцавальную музыку (скрыпкі, дуда).

Гурт "КУДМЕНЬ” узнік на мяжы тысячагоддзяў з маладзёвага фальклорнага аб’яднання, якое пазней фармалізавалася як РМГА “СЭТ” і быў першай спробай вывучэння і аднаўлення культуры беларускага мужчынскага спеву па-за традыцыяй. Гісторыя гурта ўтрымлівае шмат цікавых падзей, выступаў, прэзентацый, сустрэч.

Прагучаць песні, запісаныя Ірынай Мазюк у экспедыцыях на Брэсцкім і Гомельскім Палессі а таксама з фонду захаванага этнамузыкологамі ў савецкі час.

Уваход на канцэрт вольны, вітаюцца ахвяраванні на дзейнасць СЭТ.

Веснавыя спевы на Беларусі. Ад Грамніц да Тройцы

На офісе «СЭТ» 11 красавіка а 19.00 таксама адбудзецца лекцыя Ірыны Мазюк «Веснавыя спевы на Беларусі. Ад Грамніц да Тройцы.

Наведвальнікам абяцаюць адказы на пытанні:

  • Які ўзрост тых песень, што можна пачуць яшчэ сёння ад апошніх носьбітаў традыцый?

  • Што хаваецца за тэкстамі вясновых карагодаў?

  • Як шукаць адгадкі?

Лекцыя абапіраецца на дэманстрацыю відэа- і аўдыяматэрыялаў, сабраных з 1997 г.

Ірына Мазюк выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, сябра Беларускага саюза музычных дзеячоў. З 1995 года даследуе беларускую традыцыйную культуру, вывучае этнічнае спеўнае выкальніцтва, папулярызуе спевы ў гарадскім асяроддзі. Вывучае тэхнікі традыцыйнага ткацтва, іх выкарыстанне у сучасным тэкстыльным дызайне.

Офіс СЭТ знаходзіцца па адрасе: Мінск, вул. К. Лібкнехта, д. 112, 10 хв. ад метро «Грушаўка».

Уваход на канцэрт і лекцыю вольны, вітаюцца ахвяраванні на дзейнасць СЭТ.


14:00, 05.04.2016 | Анонсы |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0463 seconds.