Азэрбайджанскіх студэнтаў будуць выключаць за ўдзел у мітынгах апазыцыі

Кіраўніцтва Бакінскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта (БДУ) ўсталявала забарону на ўдзел у мітынгу студэнтаў. Адміністрацыя папярэдзіла выкладчыкаў і студэнтаў, што за яго парушэньне яны будуць звольненыя ці выключаныя. Чарговы мітынг за непрызнаньне вынікаў парлямэнцкіх выбараў у Азэрбайджане пройдзе 13 лістапада.

Паводле крыніцы ІА REGNUM у БДУ, з учорашняй раніцы ў БДУ ідзе негалоснае выяўленьне такіх людзей і занясеньне іх у “чорны сьпіс”. У гэты ж час паліцэйскі кантроль на ўваходах БДУ, які ўсталяваны з 1 лістапада, зьняты.

Нагадаю, што 6 лістапада ў Азэрбайджане прайшлі парлямэнцкія выбары. Паводле вынікаў ЦВК перамагла кіруючая партыя. Але апазыцыйныя блёкі заяўляюць аб фальсыфікацыі вынікаў выбараў. Назіральнікі АБСЭ зафіксавалі некалькі дзесяткаў тысяч парушэньняў і таксама лічаць выбары недэмакратычнымі. Сярод шэрагу іншых парушэньняў зафіксавана шмат выпадкаў уціску на студэнтаў. 9 лістапада на цэнтральным пляцы апазыцыя сабрала каля 5 тысячаў сваіх прыхільнікаў пад аранжавымі сьцягамі і аб’явіла бестэрміновы мітынг. Учора ж лідэры апазыцыі заклікалі ўдзельнікаў акцыі разысьціся ў зьвязку з магчымымі сутыкненьнямі з паліцыяй, але ў нядзелю зноўку пачнецца акцыя пратэсту.

 
Воля Кузьміч 12:00, 12/11/2005
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.512 seconds.