Эўрапейскі парлямэнт хоча падвоіць гранты па праграме Erasmus да 2013 году

Эўрапейскі парлямэнт адобрыў даклад, які заклікае да павелічэньня студэнцкіх грантаў у галіне праграмы абмену ад 210 эўра на месяц у 2007 годзе да 300 эўра на месяц у 2013 годзе. У мінулым студэнты атрымоўвалі толькі суму ў памеры 150 эўра на месяц.

Гэта выдатна, што Эрапейскі парлямэнт прыслухаўся да студэнтаў”, - кажа Ваня Івошавіч, старшыня ESIB. “Галоўныя перашкоды для мабільнасьці студэнтаў усё яшчэ адносяцца да эканамічнага становішча студэнтаў, і гранты заставаліся на адным і тым жа ўзроўні з 1993 году”.

ESIB таксама вітае мэты ўзмацненьня сэткі Нацыянальных Агенцый і павелічэньня фінансавай падтрымкі, але ў той жа ступені спадзяецца, што Нацыянальныя Агенцыі ня будуць у адзіноце несьці адказнасьць за выкананьне гэтых праграмаў. ESIB прапануе Нацыянальным Агенцыям далучыць студэнтаў да распрацоўкі і разьвіцьця праграмаў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3223 seconds.