ESIB падтрымлівае Славенскі зьвяз студэнтаў у іх барацьбе супраць новага закону аб вышэйшай адукацыі
Старшыня ESIB Ваня Івошавіч дала прэс-канфэрэнцыю, каб зьвярнуць увагу на магчымыя небясьпечныя наступствы рэформы ў вышэйшай адукацыі Славеніі, што плянуе правесьці кіраўніцтва гэтай дзяржавы.
“Славенскі міністар вышэйшай адукацыі ў траўні гэтага году, падпісваючы Бэргенскае камюніке, абяцаў стварыць незалежную нацыянальную агенцыю для забесьпячэньня якасьці вышэйшай адукацыі. Пакуль дзяржаўныя рэформы робяць зусім адваротнае”,- сказала сп. Івошавіч.
Славенія адзіная краіна ў Эўропе, якая зазначыла, што будзе павышаць якасьць вышэйшай адукацыі па рынкавых мэханізмах. Таксама Славенія адзіная краіна ў ЭЗ, якая ня мае незалежнай агенцыі па якасьці адукацыі. “Гэтыя рэформы поўнасьцю ігнаруюць адукацыю як грамадзкі тавар і яе разьвіцьцё ў межах Балоньскага працэсу”, - сказала сп-ня Івошавіч.
Паколькі дзяржава таксама плянуе зьменшыць фінансаваньне студэнцкага зьвязу напалову, сп-ня Івошавіч заявіла, што замежныя студэнцкія арганізацыі часта глядзяць на Славенскую арганізацыю студэнтаў і яе дзеяньні як на ролевую мадэль з таго часу як яны мелі незалежную крыніцу даходу, што давала ім палітычную незалежнасьць.
“Славенія часта паўстае добрым прыкладам для розных усходне-эўрапейскіх краінаў, асабліва ў выкананьні рэформ вышэйшай адукацыі ў межах Балоньскага працэсу. На жаль, пляны дзяржавы ставяць усё гэта пад сумнеў ”