V Міжнародны форум адкрые 16 лістапада Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва ў Беларусі

Арганізатары разлічваюць, што пяты Міжнародны форум прадпрымальніцтва стане пляцоўкай для адкрытай размовы паміж бізнесам і ўладамі. Упершыню прадстаўнікі ўладаў будуць сярод выступоўцаў форума і пагадзіліся адказваць на пытанні ўдзельнікаў.

На Форуме, які адкрые Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва ў Беларусі збяруцца бізнесоўцы, міністры, амбасадары, банкаўскія эксперты, прадстаўнікі інвестыцыйных фондаў і міжнародных асацыяцый. Арганізатары форуму - Група кампаній «БЕЛБІЗ» і Банк развіцця Рэспублікі Беларусь, партнёр – USAID.

Сёлета Форум будзе асабліва насычаным і прадуктыўным: упершыню за 5 гадоў яго правядзення прадстаўнікі ўлады Беларусі выступяць на ім з дакладамі, падключацца да абмеркавання і адкажуць на пытанні.

На Форуме можна будзе даведацца :

  • чаго чакаць бізнесу ў бліжэйшую пяцігодку;
  • як атрымаць доступ да выгоднага фінансавання;
  • якія новыя інструменты падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу даступныя ў Беларусі;
  • чым венчурнае фінансаванне можа быць карыснае беларускім кампаніям;
  • у якім кірунку развіваецца сусветны інавацыйны бізнес;
  • як сфармаваць новае пакаленне прадпрымальнікаў;
  • якая яна - паспяховая стратэгія развіцця кампаніі падчас пераменаў.

Прыняць ўдзел у Міжнародным форуме прадпрымальніцтва →

Упершыню да арганізацыі і правядзення мерапрыемства ў гэтым годзе падключыўся Банк развіцця.

«Нас стваралі ў дзяржаве з адной мэтай – садзейнічаць развіццю эканомікі. Мы бачым у прадпрымальніцтве вялікі патэнцыял, а Сусветны тыдзень дапаможа яго раскрыць, – гаворыць Дзмітрый Ліпскі, начальнік фінансава-эканамічнага ўпраўлення банку.

На V Міжнародным форуме будзем казаць аб сярэднетэрміновых перспектывах развіцця прадпрымальніцтва з пункту гледжання дзяржавы. Гэта будзе актыўны дыялог. Мы гатовыя да таго, што будуць падымацца вострыя пытанні. Забароненых тым на форуме не будзе, як і пустых лозунгаў. Калі прадстаўнікі дзяржаўнай улады на форуме нешта паабяцаюць, мы прыкладзем намаганні, каб гэта ўвасобіць у жыццё».

У Форуме прымуць удзел асобы, упаўнаважаныя прымаць рашэнні і дзейнічаць: Савет па развіцці прадпрымальніцтва Рэспублікі Беларусь на чале з Пятром Пракаповічам, кіраўніцтва Міністэрства эканомікі, памочнік прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Сярод спікераў – бізнесмены, галіновыя эксперты і прадстаўнікі бізнес-структур: Таццяна Марыніч, Павел Данейка, Алег Хусаенаў, Юрый Зісер, Даніэль Круціна, Дзмітрый Дзічкоўскі.

16:00, 09/10/2015 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0593 seconds.