29 кастрычніка ў Менску пройдзе чарговая "Крытычная маса". Не прапусьціце апошнюю акцыю сэзона!

У гэты дзень у розных гарадох па ўсёй плянэце ў дамоўленых месцах у прызначаны час зьбярэцца вялікая колькасьць вэлясыпэдыстаў самых розных узростаў, прафэсіяў, захапленьняў, каб прыняць удзел у "Крытычнай масе" (КМ). Традыцыйна ўдзельнікі КМ вельмі неаднародныя й матывы прыехаць на гэтую акцыю могуць быць вельмі рознымі: прыцягнуць увагу да праблемы разьвіцьця вэлясыпэднага транспарту, патрабаваць будаўніцтва дарожак, нагадаць аб экалягічных праблемах выкліканых аўтамабілізацыяй, нехта проста прыяжджае пракаціцца ў вялікай групе аднадумцаў.  

Фота з сайту criticalmass.mi.by

У Менску кастрычніцкая акцыя "Крытычнай масы" пачнецца на тым жа месцы, што і ў верасьні: каля тэатра опэры й балета (Няміга). Час збору прызначаны 29.10 ў 14.00.

Больш інфармацыі пра крытычную масу - http://criticalmass.mi.by
World Carfree Network - http://www.worldcarfree.net/

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0047 seconds.