Конкурс Kinosprint: маладым кінематаграфістам прапануюць зняць якаснае кіно на тэму экалогіі

Група беларускіх кінематаграфістаў і кінакампаній аб'ядноўваюцца ў жаданні падтрымаць маладых калег. Для гэтай мэты прыдуманы гульнявы конкурс Kinosprint. Ён набірае маладыя каманды, спецыялістаў і навучае іх выжыванню на рынку кіно.

Удзел у праекце бясплатны, але стануць удзельнікамі толькі 10 каманд, якія пасля старту конкурсу пачнуць пошук і выбар найбольш моцных ідэй для сваіх фільмаў на зададзеную тэму. А пяць лепшых каманд з 10 атрымаюць матэрыяльную і экспертную падтрымку на наступных этапах, пасля распрацоўкі ідэй сцэнарыяў. На апошнім этапе 5 фільмаў атрымаюць прэм'еру ў кінатэатры, дапамогу ў прасоўванні на замежных кінафестывалях ад вядучага прадзюсера краіны. Лепшая праца будзе ўзнагароджаная статуэткай Kinosprint. У выпадку поспеху конкурс будзе «выпускаць» кінематаграфістаў на кінарынак штогод.

Эксперты і журы Kinosprint – вядомыя беларусы, якія ужо дасягнулі поспеху ў кінаіндустрыі: Андрэй Курэйчык, Юрый Ігруша, Сяргей Якубоўскі (First Rental), Палупанаў Андрэй (кінашкола), Аляксандр Алейнікаў (аператар-пастаноўшчык), Аляксандр Левенчук (New Wave Production). Заснавальнік і ініцыятар праекта - Майстэрня сацыяльнага кіно. Праект рэалізуецца ў супрацоўніцтве з Таварыствам Зялёная сетка, пры падтрымцы Беларускага саюза кінематаграфістаў.

Арганізатары прапануюць маладым кіношнікам «парваць» усё шаблоны і зняць якаснае мастацкае кіно менавіта на тэму экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя. Cапрадзюсар будучых фільмаў Kinosprint, папярэджвае, што мастацкае кіно на экалагічную тэму будзе асабліва цікава еўрапейскім кінафестывалям. Пры гэтым, жанр можа быць любым: ад камедыі да баевіка.
Набор удзельнікаў зачыніцца на сайце kinosprint.by 26 чэрвеня 2015, але 25 чэрвеня для тых, хто падаў заяўку загадзя і яшчэ не знайшоў сабе каманду адбудзецца першы ў Беларусі Кірмаш кінематаграфістаў. У заяўцы дастаткова апісаць свой папярэдні вопыт і асабістую матывацыю.

15:00, 24/06/2015 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0633 seconds.