У інтэрнаце радыётэхнічнага каледжу ўчора адбыўся пажар
Вечарам 18-га кастрычніка адбыўся пажар у пакоі на другім паверсе пяціпавярховага будынку інтэрната Менскага вышэйшага радыётэхнічнага каледжу. Пад час тушэньня пажару былі эвакуяваныя 210 чалавек. Пацярпелых няма, але паводле паведамленьня прэс-службы Міністэрства па надзвычайных сытуацыях агнём пашкоджаныя мэбля і іншая маёмасьць.
Прычына пажару ў інтэрнаце, які знаходзіцца на вуліцы Лермантава – кароткае замыканьне ў лядоўні, што чамусьці названа парушэньнем правілаў эксплуатацыі электрасецей і электраабсталяваньня.
У выніку гэтага пажару варта чакаць яшчэ большых праблемаў з дазволам на наяўнасьць электрычных імбрыкаў, лядоўняў, абагравальнікаў і іншых побытавых прыбораў, якімі зараз вельмі цяжка карыстацца ў многіх інтэрнатах.