Конкурс для беларускіх студэнтаў на ўдзел у трэнінгу па студэнцкім прадстаўніцтве

"Ва ўнівэры цябе цікавяць ня толькі заняткі? Хочацца рабіць так шмат цікавага на сваім факультэце, але зрабіўшы крок натыкаесься на сьцяну забаронаў? Ты хочаш даведацца як замежныя студэнты здолелі зварушыць гэтую сьцяну? І ты гатовы навучыць гэтаму іншых? Значыцца менавіта для цябе Міжнародная камісія ЗБС супольна з замежнымі студэнтамі заплянавала навучаньне па правядзеньні трэнінгаў па студэнцкім прадстаўніцтве!" - такі зварот робяць да студэнтаў арганізатары навучаньня.

У хуткім часе арганізатары праекту зь беларускага боку плянуюць выдаць дапаможнік па тэме студэнцкага прадстаўніцтва. А ў лістападзе плянуецца сэмінар-трэнінг сумесна са студэнтамі з Сэрбіі і Нарвэгіі.

Трэнінг заплянаваны з мэтай падрыхтоўкі каманды беларускіх трэнэраў (студэнтаў), якія будуць займацца прамоцыяй студэнцкага прадстаўніцтва сярод іншых беларускіх студэнтаў.

Будучыя трэнэры пазнаёмяцца з мэтадамі вядзеньня трэнінгаў, а таксама даведаюцца шмат інфармацыі па вышэй азначанай тэме. У праграму ўвойдзе таксама досьвед студэнтаў зь іншых краінаў, пэўны час будзе аддадзены пад азнаямленьне з сучаснымі тэндэнцыямі ў эўрапейскай вышэйшай адукацыі.

Першапачатковы дэдлайн для падачы заяўкі – 1 лістапада 2005 года.

У трэнінгу здолеюць прыняць удзел толькі 14 студэнтаў. З-за абмежаванасьці колькасьці удзельнікаў арганізатары раяць хутчэй заявіць аб сваім жаданьні ўдзельнічаць. Пры адборы будзе ўлічвацца ў тым ліку і час падачы заяўкі. Адбор будзе ажыццяўляцца на аснове дасланай заяўкі. Атрымаць заяўку, а таксама дадатковую інфармацыю можна, даслаўшы запыт на электронную пошту yanechka@gmail.com.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0584 seconds.