Дрэнная навіна для аматараў электронных кніг, але добрая для прыхільнікаў метадаў Скарыны

З амерыканскіх медый прыходзяць дрэнныя навіны для чытачоў электронных кніг і аптымістычныя лічбы для аматараў папяровай кніжнай традыцыі.

Працягваючы тэндэнцыі апошняга часу, продажы электронных кніг зніжаюцца ў параўнанні з пікам у 2012-м. Выдавецкія гіганты Penguin Random House і Simon and Schusterстрацілі ў сярэднім 8,8% ад іх агульнага прыбытку ў 2014 годзе, а падзенне продажаў электронных кніг для абодвух дамоў з’яўляецца вялікай часткай гэтых страт.

Вытворца бюджэтных электронных кніг “Barnes & NobleNook” і іх прадукт стаў хітом продажаў ў 2014 фінансавым годзе, таму нядзіўна, што Amazon скараціў рэсурсы на развіццё новых Kindle і кінуў амаль усе сілы на распрацоўку смартфонаў. Па дадзеных даследчыкаў, продажы электронных кніг упадуць да мінімальных 7000000 ў ЗША у канцы 2017 года, у параўнанні з максімумам у 25 мільёнаў адзінак у 2012 годзе.

Статыстыка продажаў за першую палову 2014 г. паказвае, што друкаваныя кнігі складалі большы працэнт, чым электронныя кнігі: продаж кніг ў мяккай вокладцы склаў 42%, цвёрдым пераплёце - 25%, а электронныя кнігі толькі 23%. У Вялікабрытаніі кнігарні паведамілі пра рост продажаў на 5% папяровых кніг і значнае зніжэнне электронных кніг.

Трэба адзначыць, што ў Беларусі расце колькасць выдадзеных папяровых кніг. Так у 2000 г. было выдадзена 7 686 найменняў кніг (у тым ліку 761 на беларускай на мове), тады як у 2013 надрукавалі ўжо 11 441 (1153 на беларускай мове).

Цалкам верагодна, яшчэ будуць усплёскі продажаў электронных кніг, асабліва ў якасці святочных падарункаў, але тэндэнцыя падзення ўніз для электронных кніг, хутчэй за ўсё, працягнецца. Гэта добрая навіна для тых, хто любіць друкаванае слова.

Зразумела, што выдаўцы ўсё яшчэ занепакоеныя вялікім адсоткам продажаў электронных кніг, але яны таксама маюць нагоду для невялікага свята: існуюць усе прыкметы таго, што папяровыя кніжкі досыць цікавыя для маладых чытачоў. Зараз з’явіўся шанец выдавецкай індустрыі, каб даказаць, што папяровыя і лічбавыя кнігі могуць суіснаваць, і, што друкаваныя кнігі маюць месца ў сэрцах і руках чытачоў.


Віктар Контар 09:00, 16.03.2015 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.049 seconds.