Студэнтаў Віцебскага мэдычнага ўнівэрсытэту правяраюць на “добранадзейнасьць”

Кастрычніцкі райаддзел міліцыі Віцебску шукае сярод студэнтаў невядомых аўтараў вершаваных надпісаў, якія зьявіліся на будынку лябараторна-тэарэтычнага корпусу навучальнае ўстановы. Усе чатыры надпісы сьпешна зафарбавалі, але адзін з надпісаў “Уладу – народу, маладым – свабоду!”, які быў зроблены чорнай фарбай, усё яшчэ праглядаецца.

Астатнія надпісы мелі канкрэтных адрасатаў: яны прысьвячаліся асабіста Аляксандру Лукашэнку ды ягонай даверанай асобе ў часе мінулых прэзыдэнцкіх выбараў – рэктару Віцебскага мэдычнага ўнівэрсытэту Аляксандру Косінцу, добра вядомаму ў студэнцкім асяродку сваімі прапрэзыдэнцкімі поглядамі.

Пасьля таго, як адміністрацыя ВНУ зьвярнулася ў праваахоўныя органы, міліцыянты заняліся вышукам «злачынцаў» – так на адмысловым сходзе студэнтаў былі названыя невядомыя аўтары надпісаў. Пакуль вінаватых не знайшлі.

Тым часам куратары студэнцкіх групаў атрымалі дадатковыя ўказаньні: больш пільна сачыць за палітычнымі настроямі студэнтаў ды болей часу надаваць ідэялягічнаму выхаваньню студэнтаў.
.
Радыё Свабода, Браніслава Станкевіч
@ptymist 00:00, 19/11/2003
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0056 seconds.